Іншыя навіны

Новая двухмоўная кніга Календы пра хлопца Томаса

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла новая кніга для дзяцей пісьменніка Сяргея Календы — “Хлопец Томас. Tomas the Boy”. Навінку склалі 12 вясёлых і захапляльных гісторый па-беларуску і па-ангельску. Гэтая кніга — зборнік забаўных гісторый пра хлопца Томаса. Гэта цікаўнае дзіцё, якому да ўсяго ёсць справа і якое мае свой погляд […]

Дзве лекцыі Ганны Севярынец пра Купалу і братоў Луцкевічаў

Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Тэмы двух апошніх выпускаў — “Браты Луцкевічы і Беларусь у базыльянскіх мурах” і “Купала без палітыкі. Якім быў бы беларускі нацыянальны прарок у ідэйным вакууме”. Тэкст — гэта не […]

“Ці можна іх карміць марозівам?” З’явілася кніжка пра тое, што ядуць жывёлы

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў у супрацы з фондам “Камунікат” выдаў кніжку Грэтэ Ротбёль для маленькіх даследчыкаў, якім цікава, што ядуць вожыкі, медузы, птушкі і іншыя жывёлы. Кніга перакладзеная на беларускую мову з шведскай і мае вечна актуальную назву “Усе хочуць… есці”. Выданне для самых маленькіх апавядае пра розных жывёл, колькі […]

Каляндарны даведнік ад гісторыка Хільмановіча

Журналіст і гісторык Уладзімір Хільмановіч дапрацаваў, пашырыў і перавыдаў “Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік на кожны дзень”, які ўпершыню пабачыў свет у 2008 годзе, дзякуючы Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Фактычна на кожны дзень году прыпадае адна старонка кнігі з важнымі і цікавымі датамі, апошнія з якіх датычаць 2024 году. Радыё “Рацыя” […]

Фэнтэзі ад Маргарыты Латышкевіч — перадзаказ

Выдавецтва “Тэхналогія” анансавала выхад кнігай фэнтэзійнага рамана Маргарыты Латышкевіч “Век людзей”, які раней друкаваўся ў часопісе “Маладосць”. Перадзамовіць выданне можна са зніжкай праз сайт выдавецтва. Пад адной вокладкай аўтарства Ірыны Андрэевай сабраныя ўсе чатыры часткі з вугераўскага эпасу, які ўяўляе сабой самабытны сплаў фэнтэзі і беларускай міфалогіі. Анатацыя:“У свеце Вугеры […]

“Пфляўмбаўм” анансуе выхад літоўскага бэстсэллера

Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, якое цяпер удзельнічае ў Віленскім кніжным кірмашы, падзялілася ў сацсетках інфармацыяй, што плануе выдаць раман “Любімыя косткі” літоўскай аўтаркі Катрыны Зіле. Праца над перакладам ужо вядзецца. “Толькі што пазнаёміліся з нашай новай аўтаркай — Катрынай Зіле, якая завітала на наш стэнд. Мы ўжо працуем над перакладам яе бэстсэлера «Любімыя […]

Павел Капанскі: Часам словы хочацца затрымаць і не аддаваць

Напрыканцы мінулага года свет пабачыла дэбютная кніга вершаў Паўла Капанскага “Акрамя”. Паэт і перформер Артур Камароўскі пагутарыў з аўтарам спецыяльна для інтэрнэт часопіса “TAUBIN”. Падаем гэтае інтэрв’ю цалкам. А. К.: Давай пачнём з такога пытання. Акрамя – чаго альбо каго? што ты пакінуў у мінулым ці прыхаваў на будучыню? ці гэта больш […]

Новы нумар “Літаратурнай Беларусі” — чытаць

Выйшаў лютаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць прозу Стасі Наркевіч, Лявона Валасюка і Янкі Трацяка, успаміны Валянціка Дубатоўкі, вершы Міколы Канановіча, крытыку на раман Язэпа Гніла і многае іншае. Прапануем азнаёміцца ў поўным ЗМЕСТАМ выпуску: АСОБЫ: успамін Валянціна ДУБАТОЎКІ “Незвычайнае знаёмства” пра сустрэчу з Яўстахам САПЕГАМЮБІЛЕЙ: 100 гадоў […]

Беларус у Польшчы экранізуе Караткевіча

Рэжысёр з Беларусі Аляксей Раковіч пачаў працу над праектам “Дзікае паляванне караля Стаха”. Кіно атрымала грашовую падтрымку ад Польскага інстытута кінамастацтва, піша Тарас Тарналіцкі на “Еўрарадыё”. Мяркуючы са справаздачы, у праекта вытворчы бюджэт 90 тысяч злотых, а Польскі інстытут дафінансуе яго яшчэ на 40 тысяч злотых. Сцэнарыстамі фільма пазначаныя Аляксей Раковіч, […]

Пачынаецца новы сезон Прэміі Гедройця

Арганізатары Прэміі Гедройця, якой ганаруецца найлепшая беларуская празаічная кніга, абвяшчаюць старт новага — чатырнаццатага — сезону і пачатак збору заявак на ўдзел. Хто можа намінаваць? Аўтары і аўтаркі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт. Што новага? З гэтага года намінаваць на прэмію можна аўдыякнігі, якія […]