Дзяржаўнага фінансавання на наступны год пазбаўлены дзіцячы часопіс “Вясёлка”, які выдаецца з 1957 году. На сёння гэта ў краіне фактычна адзінае беларускамоўнае дзіцячае выданне для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, піша “Еўрарадыё”. Спіс выданняў, якія атрымаюць дзяржпадтрымку, зацверджаны пастановай Савета міністраў № 685 ад 28 лістапада 2025 году. У пераліку згадваецца 21 […]
Tag: часопісы
Выйшаў новы 126 нумар часопіса “Дзеяслоў”
На старонках новага 126-га нумару часопіса “Дзеяслоў” чытачы змогуць знайсці прозу Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Казька, Міхася Зізюка, Фелікса Баторына, заканчэнне рамана Андрэя Федарэнкі. Акрамя таго ў часопісе шукайце вершы Іны Снарскай, Сержука Сыса, Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, Сяргея Чыгрына ды іншыя цікавыя тэксты. З поўным зместам выдання можна азнаёміцца на сайце часопіса.
Выйшаў свежы “Дзеяслоў”
У свежым 125-м нумары “Дзеяслова” пачатак новага рамана Андрэя Федарэнкі, навелы Уладзіміра Сцяпана, апавяданне Валера Гапеева, вершы Леаніда Дранько-Майсюка, Васіля Жуковіча, Ціхана Чарнякевіча, пераклады А.Э. Адынца ад Ірыны Багдановіч, “Шматкроп’і” Сяргея Ваганава, тэкст Сяргея Шапрана пра Генадзя Бураўкіна ды шмат іншых файных матэрыялаў. Змест нумару: ПАЭЗІЯВасіль Жуковіч. Быць сабою. Вершы.Леанід […]





