У выдавецтве “Беларусь” пабачылі свет выданні “Расліны беларускай зямлі: легенды пра дрэвы” і “Расліны беларускай зямлі: легенды пра кветкі”аўтарства Алены Боганевай і Таццяны Валодзінай з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Мастацкае афармленне абедзьвюх навінак — Таццяна Гаранаская. Выданні адрасуюцца дзецям школьнага ўзросту, але яны будуць цікавымі ўсім, хто неабыякавы […]
Tag: Таццяна Валодзіна
Выйшла 4-я кніга серыі “Традыцыйны светалад беларусаў”
У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла навінка — “Традыцыйны светалад беларусаў. Грамадства”. Гэта чацвёртая кніга серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў. Аўтарамі кнігі выступілі Т. В. Валодзіна, І. М. Дубянецкая, М. Б. Завадскі, У. А. Лобач, С. І. Санько, Д. В. Скварчэўскі. За мастацкае афармленне адказваў М.С.Храпавіцкі. У […]
Акадэмічнае выданне замоў з перакладам на ангельскую
У серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі” ад выдавецтва “Беларуская навука” выйшла кніга беларускіх замоваў з пераказам на расейскую і перакладам на ангельскую мову “Вадзіца-царыца, усяму свету памачніца”. Выданне ілюстраванае выцінанкамі і мае гукавыя прыклады асобных тэкстаў, зробленыя ўкладальніцай у розных раёнах Беларусі і размешчаныя на YouTube-канале. У выданне ўключаны тэксты замоў […]





