Tag: Ветрачок

Выйшлі апавяданні для дзяцей ад Уладзіміра Ягоўдзіка

Выдавец Раман Цымбераў, які ўлетку запачаткаваў серыю кніг для дзяцей “Ветрачок”, выпусціў з друку навінку — “Атаман-барабан” Уладзіміра Ягоўдзіка. Паводле анатацыі, у кнізе “Атаман-барабан” чытачы знойдуць дасціпныя апавяданні пра свойскіх жывёл, якія жывуць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні. Праілюстравала […]

Чарговая навінка ў серыі кніг для дзяцей “Ветрачок”

Выдавец Раман Цымбераў працягвае папаўняць серыю “Ветрачок”, запачаткаваную летам 2025 году, новымі выпускамі. Нядаўна выйшла сёмая па ліку кніга — “Усмешка” ад Сержука Сокалава. Кніга Сержука Сокалава “Усмешка” — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў. Праілюстравала выданне мастачка Валерыя Лукашык. Выданні серыі “Ветрачок”, у тым ліку навінку, можа […]

Выйшла кніга вершаў для дзяцей Алега Мінкіна

Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць серыю кніг для дзяцей “Ветрачок”, якую запачаткаваў летам 2025 году. Сярод навінак апошняга часу чытачы знойдуць кнігу вершаў паэта і перакладчыка Алега Мінкіна “Зарапад”. У кнізе выбраных дзіцячых вершаў Алега Мінкіна, якую праілюстравала Кацярына Мельнікава, паэтычна ўвасабляюцца нацыянальныя міфалагічныя істоты, ажывае раслінны і жывёльны свет, а таксама апяваецца […]

Дзіцячую серыю “Ветрачок” папоўніла кніга Дануты Бічэль

Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць навінкі ў межах серыі кніг для дзяцей “Ветрачок”, якую запачаткаваў летам 2025 году. Цяпер серыя папоўнілася зборнікам выбраных дзіцячых вершаў Дануты Бічэль. У кнігу “Радзіма” старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэткай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. “Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом […]

Новую серыю кніг для дзяцей распачалі казкай Бураўкіна

Выдавец Раман Цымбераў запачаткаваў новую серыю кніг для дзяцей — “Ветрачок”. Першай выйшла казка Генадзя Бураўкіна “Зай і яблынька”. Таксама ўжо даступныя кнігі для дзяцей ад Андрэя Федарэнкі і Андрэя Налівы. Вершаваная казка вядомага паэта, аўтара слоў знакамітай “Калыханкі” (Доўгі дзень…) Генадзя Бураўкіна (1936—2014) вучыць маленькіх чытачоў асновам дабрыні і спагады. […]