Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое працуе ў польскім Кракаве, паведаміла пра прыбыццё з друкарні накладу новай кнігі. А гэта значыць, як і планавалася, продаж стартуе з 1 траўня. Гаворка пра кніжку-кардонку для самых маленькіх ад Андрэя Скурко з назвай “Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты”.
Кніжка складаецца з 12 гісторый пра інструменты, якія праілюстравала мастачка Воля Кузьміч. Усе інструменты, сярод якіх малаток, рулетка, дрыль, рубунак і іншыя, атрымалі імёны, якія можна будзе знайсці на старонках кніжкі.
Стукі-грукі —
Што за гукі?
Малаток я ўзяў у рукі.
Ён вялікі і цяжкі.
Я іду шукаць цвікі!
Таксама маленькія чытачы даведаюцца, чаму зайцам забаранілі праносіць у рэйсавыя аўтобусы адкруткі, навошта кот схапіўся за дрыль і хто можа перакусіць жалезны дрот, падсілкаваўшыся кашай.
Ужо проста цяпер “Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструменты” Андрэя Скурко можна набыць за 55 зл. на сайце выдавецтва