Выдавецтва “Папуры” працягвае друкаваць анансаваныя раней кнігі. Гэтым разам у межах 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава перавыдалі раман “Мёртвым не баліць”.
Аўтар вокладкі для новага выдання — дызайнер Анатоль Лазар.
“Лёгкапараненаму малодшаму лейтэнанту Леаніду Васілевічу даручаюць даставіць у штаб трох палонных немцаў. Пасля жорсткіх баёў, якія перажылі байцы пад Кіраваградам, заданне падаецца ім лёгкай прагулянкай. Каб жа ведаў быкаўскі герой, якім пеклам абернецца для яго гэты шлях, напрыканцы якога ён зразумее старажытнае прароцтва: «Жывыя пазайздросцяць мёртвым»!”
Новае выданне ўжо ў продажы ў беларускіх кнігарнях, а таксама на сайце alfavit.eu (з дастаўкай па Еўропе) і wilberries.
Фота — facebook.com