У выдавецтве Koska з’явіліся дзвве новыя кнігі. Гэта працяг кніг Роўз Лагеркранц з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан пра дзяўчынку Дзюнэ. Першая з іх, “Маё шчаслівае жыццё”, пабачыла свет у 2019 годзе, у серыі “Каляровы ровар”. Цяпер жа можна купіць і новыя пераклады Надзеі Кандрусевіч, кніг серыі ўжо тры!
“Маё сэрца скача і смяецца”: Гэта кніга пра Дзюнэ. Так, пра дзяўчынку, якая заўжды шчаслівая. Але ў той дзень Дзюнэ сядзела за сваёй партай і глядзела на пустое месца побач. На месца, дзе раней сядзела яе найлепшая сяброўка Эла-Фрыда, перад тым як зʼехала ў Нарчопінг. З таго часу нікому нельга было сядзець там, бо дзе ж тады будзе сядзець Эла-Фрыда, калі вернецца?
“Апошні раз, калі я была шчаслівая”: “З вамі ізноў Дзюнэ! Самая шчаслівая дзяўчынка ў свеце. Сёння яе апошні дзень у першым класе. Усе дзеці падрыхтаваліся да свята заканчэння школы. Але раптам нехта грукае ў дзверы класа і кліча Дзюнэ ў калідор. Здарыўся няшчасны выпадак. Дзюнэ нерухомее…”
Новыя выданні можна прыдбаць на сайце knihi.by, а таксама ў сталічных кніжных крамах “Акадэмкніга” і Marks.