Аўдыёархіў “Беларускай Палічкі”

Адным з найбагацейшых сховішчаў беларускай літаратуры ў аўдыёфармаце з’ўляецца раздзел “Аўдыёкнігі” сайта “Беларуская палічка”.

Файлы згрупаваныя па раздзелах, змяшчаючы як плэеры, так і спасылкі на запампоўванне ў розных аўдыёфарматах, перш за ўсё mp3. Сайт утрымлівае як новыя запісы, так і вялікую калекцыю архіўных фонадакументаў, галоўным чынам аўдыёспектакляў па творах беларускай літаратуры.

Архіў “Беларускай палічкі” падзяляецца на падраздзелы “Аўдыёкнігі”, “Аўдыёспектаклі”, “Дзіцячыя”, “Казкі”. Кожны з падраздзелаў згрупаваны паводле алфавіту – прозвішча аўтара. Некаторыя аўдыёкнігі класікаў прадстаўлены адразу ў некалькіх варыянтах выканання, што дазваляе абраць чытанне, адпаведнае вашаму густу.

Слухаць “Аўдыёкнігі” “Беларускай Палічкі” — тут.