Кніжны Воз

«Кніжны воз» — мабільная праграма, чыталка дзіцячых аўдыёкніг. Памер — 28.9 мб. Стваральнік — Міхась Бутылін, сузаснавальнік праекта агучкі — Крысціна Дробыш. Працуе з 18 кастрычніка 2020 года. Даступна ў App Store і Google Play.

Мабільная праграма «Кніжны воз» з’яўляецца платформай, на якой размяшчаюцца прафесійна агучаныя кнігі для дзяцей і падлеткаў на беларускай мове. Праграма «Кніжны воз» дазваляе бясплатна слухаць аўдыякнігі як на смартфоне, так і праз камп’ютар.

Змест з’яўляецца разнастайным, ад больш-менш класічных «Прыгоды Рабінзона Круза», «Прыгоды Тома Соера» і «Маўглі» да твораў сучасных замежных і беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, як Алег Грушэцкі, Алена Масла, Ганна Янкута, Надзея Ясмінска, вершы Андрэя Скурко і іншае. Таксама на платформе можна знайсці народныя казкі, легенды i паданнi, аповесць «Ладдзя роспачы» Ул. Караткевіча, «Хронікі Нарніі» К. Льюіса.

Google play

App Store

Сайт: kniznyvoz.com 

Instagram