Кнігі без літар

Супольны праект Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і фонда KAMUNIKAT.ORG.

На дадзены момант выкладзеныя ў вольны доступ праз плэеры і YouTube нобелеўская серыя кніг Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі”, раман Валера Гапеева “Ноч цмока”, раман Паўла Касцюкевіча “План Бабарозы”, раман Артура Клінава “Локісаў”, кніга Адама Глобуса “Дамавікамерон”, раманы і аповесці Андрэя Федарэнкі “Жэтон на метро”, “Ланцуг”, “Салдат”, “З кошыкам”, “Пра аднаго пісьменніка”, “У Крыме”, аповесць Барыса Пятровіча “Наіўны дэтэктыў”, кнігі апавяданняў Вінцэся Мудрова “Восень у Вільні” і Алеся Кіркевіча “Самурай”, раман Алеся Аркуша “Сядзіба”, папулярная кніга па гісторыі Беларусі “Айчына” аўтарства Уладзіміра Арлова.

Акрамя запачаткаванай у 2022 годзе супольнай партнёрскай серыі аўдыёкніг, на старонцы прысутнічаюць дастаткова рарытэтныя аўдыёкнігі 2000-х – 2010-х, прадстаўленыя для праслухоўвання як цалкам, так і ў выглядзе фрагментаў.

Зайсці на старонку “Кнігі без літар” — тут.