Анлайн-абмеркаванне творчасці Быкава разам з Хадановічам

Чытацкі клуб бібліятэкі беларускай кнігі ў Вільні “Чытальня” запрашае на анлайн-сустрэчу з абмеркаваннем твораў Васіля Быкава, якія варта пачытаць кожнаму. Сустрэча пройдзе з удзелам паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча.

Арганізатары трансляцыі прапануюць пагутарыць пра частку даробку класіка, перадусім пра апавяданні ды прыпавесці, напісаныя Васілём Быкавым у апошнія гады жыцця.

Што чытаюць і абмяркоўваюць:
“Жоўты пясочак”
“Сцяна”
“Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве”
“Вуціны статак”
“Кошка і мышка”
“Тры словы нямых”
“Пахаджане”
“Насарогі ідуць”
“Байкі жыцця”(трыпціх)
“Інтэграцыя”.

На сустрэчы кожны пры жаданні зможа падзяліцца сваімі ўражаннямі. Таксама гаворка не абміне кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому” (2002).

У Вільні кнігі Быкава можно забраніраваць у анлайн-каталозе “Чытальні” і забраць на рукі для чытання. Усе творы, вядома, можна знайсці і на інтэрнэт-рэсурсах у друкаваным і (ці) аўдыяфармаце. А “Доўгая дарога дадому” даступная ў выкананні самога аўтара (увага, экстрмзм).

🗓 Пятніца 26 ліпеня
🕘 18:30 (па Вільні)
📍 Анлайн-сустрэча (Zoom)
Спасылка на сустрэчу будзе апублікаваная ў чытацкім чаце ў Тэлеграме