У выдавецтве “Скарына” выйшаў новы зборнік вершаў Вольгі Гапеевай “Пад асобнымі коўдрамі”.
Лонданскія выдаўцы анансуюць кнігу як “падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. Як і ў папярэдніх зборніках, аўтарка застаецца адданай сваім гуманісцкім прынцыпам і фемінісцкім перакананням”.
Кнігу можна набыць у кнігарні “Скарыны” з перасылкай па ўсім свеце, а таксама на ўсіх асноўных платформах электронных кніг. На гэтых выходных яна таксама ў продажы на фестывалі Tutaka.