Ільючык Мікалай Антонавіч (нар. 10.04.1966, в. Багданаўка, Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП.
У 1983—1984 гг. вучыўся ў ГПТВ-4 г. Магілёва. У 1984—1986 гг. служыў у войску. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1993). Працаваў у калгасе на пасадзе інжынера. З 1995 г. узначальваў аварыйна-выратавальны пост Міністэрства па Надзвычайных сітуацыях. Пазней працаваў у газеце “Информ-прогулка” (Лунінец).
З паэтычнымі і публіцыстычнымі творамі друкаваўся ў прэсе, найбольш у Лунінецкай незалежнай газеце “Інформ-прогулка”. Аўтар зборнікаў вершаў “Дзе жыве душа” (2004), “Шматкроп’е кропель” (2006), кніг прозы “Роспач і надзея” (2007), “Верагоднасць цуду” (Брэст, 2017), “Усмешка анёла” (Мінск, 2019), дакументальнай аповесці “У памяти в долгу” (Минск, 2010; Москва, 2013), кнігі для дзяцей “Цуд на Каляды” (Брэст, 2013), публіцыстычнага зборніка “Дорогие мои земляки” (Минск, 2019), а таксама дыскаў з песнямі на яго словы “Мелодыі душы” і “Ад зямлі да неба”.