У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла з друку кніга выбранага аднаго з найвядомейшых амерыканскіх паэтаў Роберта Фроста. Па-беларуску вершы перастварыў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў.
Наклад кнігі Роберт Фрост “Выбраныя вершы” — 200 асобнікаў. Купіць можна на knihi.by.
У кнізе ў храналагічным парадку прадстаўлены вершы з дзевяці асноўных зборнікаў паэта.
ЗМЕСТ
- Хлапечы запал / 1913
- Вясенняя малітва
- Прывідны дом
- Выгадная пазіцыя
- Касьба
- Выпрабаванне існаваннем
- Кастрычнік
- Дэміургаў смех
- Пара зачыняць вакно
- На поўнач ад Бостана / 1914
- Гара
- Хатняя магіла
- Пасля збору яблыкаў
- Касцёр
- Перад сном
- Паміж гарамі / 1916
- Нявыбраная дарога
- Стары ў зімовую ноч
- Адкрытае гняздо
- Квакшын ручай
- Пошук цэлі
- Шум дрэваў
- Птушка-муляр
- Агонь
- Лапік старога снегу
- Нью-Гэмпшыр / 1923
- Перапісчык
- На закінутых кладах
- Найсце
- Двое глядзяць на дваіх
- Ручай у горадзе
- Трывога
- Пра дрэва, што ўпала ўпоперак дарогі
- Патрэба знацца на жыцці вясковым
- Спыніўшыся пры лесе снежным вечарам
- Наша спеўная сіла
- Адліга на схіле пагорка
- Золата не ўтрымаць
- Заходні ручай / 1928
- Заходні ручай
- Вясновыя лужы
- Аднойчы каля Ціхага акіяна
- Пакінуты
- Патоп
- Я з ноччу коратка знаём
- Апошняя касьба
- Далейшыя горы / 1937
- Бязлюддзе
- Хто моцны, той маўчыць
- Месячны цыркуль
- Няхай не ўсё збіраецца
- Ёсць, груба, тут і там
- Дрэва-сведка / 1942
- Бук
- Шчасце бярэ вышынёй, калі прайграе ў даўжыні
- Увайсці
- Самае істотнае
- Матыльку, пабачанаму ўзімку
- Вятроўнік / 1947
- Нешта для надзеі
- Наказ
- На прагаліне / 1962
- Бягляк — ніколі
- Супоўны дар
- Стручок малачаю
- Слоўнічак
Раней на беларускую мову былі перакладзеныя толькі паасобныя вершы Роберта Фроста, якія друкаваліся ў перыядычных выданнях і анталогіях. Перакладалі Васіль Зуёнак, Васіль Вітка, Лявон Баршчэўскі, Юрась Жалезка.