Жук Анатоль Аляксандравіч (20.5.1949, в. Ярэмічы, Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 19.11.2009, Мінск). Празаік, паэт, сцэнарыст, акцёр. Сябра СП з 1993 г.
Вучыўся ў Ярэміцкай сярэдняй школе. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1970 г. У 1970—1973 гг. працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску, дзе ўвасобіў каля 50 роляў. З 1975 г. працаваў у Беларускім рэспубліканскім Тэатры юнага гледача.
Пахаваны ў Мінску (?).
Аўтар зборнікаў прозы “Помста матылькоў” (Мінск, 1991), “Пагаварыць трэба” (Мінск, 1993), “Дзённае паляванне на месяц” (Мінск, 2002), рамана “Бульвар” (Мінск, 2009), зборніка вершаў “Туга” (Мінск, 2007). Лаўрэат Прэміі конкурса Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” на лепшы сцэнарый поўнаметражнага мастацкага і тэлевізійнага фільма (“За каханнем каханне, або Адзін”, 2007).