Жлутка Алег Аляксандравіч (нар. 19.8.1980, Цярнопальская вобл., Україна). Перакладчык.
Разам з бацькамі пераехаў спачатку ў Віцебск, потым у Мінск. Вучыўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным ўніверсітэце на спецыяльнасці “англійская і беларуская мова і літаратура”. У 1998—2001 гг. быў удзельнікам перфомансаў Тэатру псіхічнай неўраўнаважанасці. У 2002 г. стаў сябрам рэдакцыйнай калегіі часопіса “Nihil”. У 2001—2003 гг. выкладаў англійскую мову ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 2002—2007 гг. вучыўся на завочным аддзяленні Беларускай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “гукарэжысура”.
Перакладае з украінскай, англійскай моваў. Публікаваўся на старонках перыёдыкаў ‘Nihil”, “Дзеяслоў”, “ПрайдзіСвет” і інш. Аўтар перакладаў твораў Уільяма Бероўза, Сяргея Жадана і інш.