Гурыновіч Уладзіслава. Пісьменніца, перакладчыца.
Закончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Працуе ў бібліятэцы, перакладае з ангельскай і французскай. Пачынала як аўтар-аматар на сайтах “Проза” і “Самиздат”. Удзельнічала ў конкурсах аматарскай прозы “Самиздат” у намінацыях “Апавяданне ў жанры хорар” і “Гатычнае фэнтэзі” (1-е і 2-е месцы адпаведна), а таксама ў конкурсе вершаў tut.by (1-е месца). Разам з іншымі перакладала творы Г.Ф.Лаўкрафта, што ўвайшлі ў кнігу “Кліч Ктулху” (Мінск, 2017).