Гігевіч Васіль Сямёнавіч (нар. 3.1.1947, в. Жыцькава, Барысаўскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Сябра СП з 1977 г.
Закончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969). Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты “Красное знамя”. У 1970—1977 гг. інжынер Барысаўскага шклозавода. Закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). У 1979—1981 гг. працаваў на кінастудыі “Беларусьфільм”, з 1981 г. — у часопісе “Маладосць”, з 1988 г. — загадчык аддзела прозы гэтага часопіса. Сябра СП СССР з 1977 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1972 г. у часопісе “Полымя”. Аўтар кніг “Спелыя яблыкі” (Мінск, 1976), “Калі ласка, скажы” (Мінск, 1978), “Жыціва” (Мінск, 1980), “Астравы на далёкіх азёрах” (Мінск 1984; па-руску: Москва, 1984), “Доказ ад процілеглага” (Мінск, 1985; па-руску: Москва, 1988), “Мелодыі забытых песень” (Мінск, 1988), “Возвращение памяти” (Минск, 1988), “Карабель” (Мінск, 1989), “Марсіянскае падарожжа” (Мінск, 1990, 1997; па-руску: Минск, 1992), “Не забывай пра свой дом, грэшнік” (Мінск, 1990), “Стали воды горькими” (Минск, 1991), “Кентаўры” (Мінск, 1993), “Крах цывілізацыі” (Мінск, 2012), “Востраў” (Мінск, 2019). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982).