Гібкоўскі Аляксандр Сямёнавіч (Алесь Гібок-Гібкоўскі) (нар. 1.2.1952, в. Рупейкі, Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП.
Закончыў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум (1971). Служыў тэрміновую воінскую службу ў Савецкай Арміі (1971—1973). У 1974—1990 гг. працаваў інжынерам, канструктарам у шэрагу мінскіх канструктарскіх бюро. У 1995 г. закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1990 г. працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Мінска, з 1993 г. рэдактарам аддзела літаратуры беларускага часопіса “Роднае слова”. У 1996—2005 гг. рэдактар аддзела часопіса “Беларусь”. У 1997—1999 гг. адначасова працаваў у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, дзе стаў лаурэатам прэміі гэтага штотыднёвіка за 1997 году за лепшую публіцыстычную публікацыю. У 2005—2007 гг. рэдактар аддзела ў часопісе “HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ”. Першы загадчык музея-дачы Васіля Быкава, адчыненага ў 2014 г. Сябра Беларускага саюза журналістаў (1999). Лаўрэат прэміі “Залатое пяро” БСЖ (1999), прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001).
Першыя творы былі апублікаваныя ў 1991 г. у газеце “Чырвоная змена”. Аўтар кніг “Насамрэч” (Мінск, 2007), “Дакрануцца да неба” (Мінск, 2016), “Навучыцца любіць” (Мінск, 2016), кнігі казак “Дом каля возера” (Мінск, 2018), успамінаў “Прапаў без вестак” (Мінск, 2020), “На стыку эпох” (Мінск, 2022). Пераклаў на беларускую мову кнігу Дж. Радары “Прыгоды Чыпаліны”.