Галавач Віталь Цімафеевіч (29.4.1929, г. Запарожжа, Украіна — ?). Празаік. Сябра СП з 1994 г.
Нарадзіўся ў сям’і служачых. З бацькамі жыў у Бабруйску. Бацька ў час Вялікай Айчыннай вайны загінуў у партызанах, сям’я была арыштаваная. В. Галавач здолеў збегчы з турмы да партызанаў. Пасля вызвалення вучыўся ў Бабруйскім рамесным вучылішчы. У 1957—1962 гг. завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1962 г. працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Мінскай спецшколе-інтэрнаце № 13. У 1967—1979 гг. правацаў рэдактарам у выдавецтвах “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”.
Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
Сістэматычна друкавацца пачаў з 1956 г. у бабруйскай газеце “Камуніст”. Пісаў вершы, байкі, апавяданні. Аўтар аповесцяў “Васек — матросская душа” (Минск, 1973), “Заўтра настане” (Мінск, 1987), “Арыядніна ніць” (Мінск, 1991).