Гайдук Уладзімір (7.9.1941, в. Тарнопаль, цяпер Падляскае ваяв., Польшча — 24.2.2012, в. Тарнопаль, Падляскае ваяв., Польшчы). Паэт.
Вучыўся ў Беластоцкім карэспандэнцыйным ліцэі. Займаўся сельскай гаспадаркай на сваім хутары. Супрацоўнічаў з газетай “Ніва”. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”.
Пахаваны на могілках в. Тарнопаль, гміна Нараўка, Гайнаўскі павет Падляскага ваяводства, Польшча.
Першыя вершы напісаў яшчэ ў пачатковых класах. Дэбютаваў у друку ў 1956 г. (газета “Ніва”). Аўтар зборнікаў паэзіі “Ракіта” (Беласток, 1971), “Блакітны вырай” (Беласток, 1990), “Пах аернага хлеба” (Беласток, 1997), “Полымя роднае” (Беласток, 2011).