Выйшаў свежы “Дзеяслоў”

У свежым 125-м нумары “Дзеяслова” пачатак новага рамана Андрэя Федарэнкі, навелы Уладзіміра Сцяпана, апавяданне Валера Гапеева, вершы Леаніда Дранько-Майсюка, Васіля Жуковіча, Ціхана Чарнякевіча, пераклады А.Э. Адынца ад Ірыны Багдановіч, “Шматкроп’і” Сяргея Ваганава, тэкст Сяргея Шапрана пра Генадзя Бураўкіна ды шмат іншых файных матэрыялаў.

Змест нумару:

ПАЭЗІЯ
Васіль Жуковіч. Быць сабою. Вершы.
Леанід Дранько-Майсюк. Сіняя царква пад навальніцаю… Вершы.
Ціхан Чарнякевіч. Вершы спадзявання.
Віктар Слінка. Ліставанне. Вершы.
Маргарыта Аляшкевіч. Беражы словы. Вершы.

ПРОЗА
Андрэй Федарэнка. Сцэнарыст. Раман.
Уладзімір Сцяпан. Я сёння ў школу не прыйду… Навелы.
Валеры Гапееў. Дзень Дуэлі. Апавяданне.
Змітрок Кузменка. Зялёны мост. Аповесць.
Алег Дашкевіч. Квецік палескі. Аповеды.

ДЭБЮТ
Лусінэ Маскалюнец. Матчына мова. Вершы.

ПЕРАКЛАДЫ
Антоні Эдвард Адынец. Невядома што, або Рамантычнасць. Вершы. Пераклад і прадмова Ірыны Багдановіч.

ПАМЯЦЬ
Сяргей Шапран. “І на святло высокай зоркі…”. Згадваючы Генадзя Бураўкіна.

МАСТАЦТВА
Адам Глобус. Леанід. Словы пра мінскага жывапісца Леаніда Лапчынскага

ЗГАДКІ
Сяргей Ваганаў. Шматкроп’і-ІІІ. Жыццёвыя згадкі. (Працяг).

ЭСЭ
Васіль Аўраменка. Праўда паэта, альбо Няскончаны шлях Уладзіміра Някляева.

КНІГАПІС
Алена Лепішава. Гэта новы голас. Але голас – адтуль. Рэцэнзія на кнігу Насты Кудасавай і Святланы Дземідовіч “Побач”.

СУМОЎЕ
Анкета «Дзеяслова».
Наталля Русецкая.

Ілюстрацыі на вокладцы Леаніда Лапчынскага.

dziejaslou.by