Вераціла Сяргей Аляксандравіч (29.4.1961, в. Краснае Сяло, цяпер Краснасельск Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.). Паэт, празаік, перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У часе навучання ажаніўся з Інэс Лурдэс, якая паходзіла з Паўднёвай Амэрыкі. Пасля вучобы некаторы час жыў і працаваў у Эквадоры. Цяпер жыве ў пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Аўтар кнігі апавяданняў “Разбітае сэрца Вітаўта” (Мінск, 2013), шматлікіх вершаў, перакладаў твораў Хорхе Луіса Борхеса, Хасэ Артэга-і-Гасета.