Выдавецтва “Папуры” анансавала выхад цэлага шэрагу навінк, сярод якіх перавыданне дзвюх кнігі аўтара гістарычных твораў Кастуся Тарасава.
У зборнік “На вайне” ўвайшла аднайменная аповесць і літаратурна-гістарычныя эсэ. Твор “На вайне” прысвечаны падзеям крывавага патопу сярэдзіны XVII стагоддзя, калі Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва.
“Скарбы князёў Радзівілаў, альбо обер-аўдытарская праверка ў Нясвіжы” — аповесць, якае мае спадабацца аматарам таямніцаў, дэтыктываў і прыгодніцкай літаратуры.
Кнігі з’явяцца ў беларускіх кнігарнях да канца году.






