У Кацярыны Ваданосавай выходзіць новая кніга вершаў

У выдавецтве Фонда “Камунікат” неўзабаве выйдзе здруку другая кніга вершаў Кацярыны Ваданосавай “Рэха дому”. Зборнік ужо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, адпраўка кніг чакаецца пасля 10 лістапада.

Над кнігай таксама працавала мастачка Аляксандра Канафальская, якая напоўніла кнігу вялікай колькасцю ілюстрацый.

Сама аўтарка паабяцала рыхтаваць новыя прэзентацыі ў розных гарадах Еўропы, дзе цяпер жывуць беларусы.

Кацярына Ваданосава — аўтарка вершаў і песень, майстрыха гістарычных і традыцыйных строяў і тэхнік працы з тэкстылем, гісторыца, тэлевядоўца, журналістка, спявачка, музыка і грамадская дзяячка.

Аўтарка зборніка вершаў "Міфатворчасць" і музычных альбомаў "Mifatworčaść" і "Стрэчанне". Аўтарка і вядучая цыклу тэлепраграм пра гісторыю строяў на канале "Белсат" "Нітка Зорка", а таксама іншых тэлевізійных і YouTube-праектаў, скіраваных на папулярызацыю гісторыі.