Выйшла новая кніга апавяданняў Максіма Знака

У выдавецтве “Сведкі” выходзіць новая кніга кароткіх гісторый са зняволення ад Максіма Знака “Каланісты”. Калі дзеянне першай кнігі (“Зэкамерон”) адбывалася пераважна ў СІЗА, то героі “Каланістаў” трапляюць у папраўчую калонію — свет са сваімі законамі, рытуаламі, іерархіямі, абсурдам і асаблівай мовай.

Кніга мае падзагаловак “фацэцыі няволі”, што адпачатку наладжвае на гумарыстычны характар апавяданняў. Але ў гэтых смешных, горкіх, часам амаль неймаверных эпізодах турэмнага жыцця, побач суіснуюць жорсткасць і спагада, страх і гумар, прыніжэнне і чалавечая годнасць. Знак уважліва прыглядаецца да людзей па абодва бакі турэмнай сістэмы і паказвае яе не толькі як механізм пакарання, але і як асобны свет, дзе абсурд паступова робіцца нормай, а чалавек вучыцца жыць у ненармальных абставінах.

Кніга падказвае, як у самых змрочных месцах можна знайсці святло.

Зборнік “Каланісты” ўжо можна замовіць праз сайт Allegro.pl.