У серыі “Брукаванка” выйшла дэбютная кніга вершаў Віктара Сазонава

У паэтычнай серыі “Брукаванка”, што выпускае выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда”, з’явілася нечаканая навінка — кніга вершаў вядомага празаіка, аўтара кніг “Занатоўкі кантрабандыста” і “Генетычны алфавіт” Вітара Сазонава.

“Падары сабе цішыню” гэта дэбютны зборнік паэзіі сталага аўтара, у якім пазнаецца стылістыка Віктара Сазонава празаіка, ягоны гумар перамяжоўваецца з адметнай народнай мудрасцю, сфармуляванай у трапныя афарызмы. Сярод іншага ў кнізе знайшлося месца неспадзяваным вершам пра каханне.

Жывеш у мроях, ці вандруеш босым,
ніяк не зразумееш гэты свет,
як ты паэт — то ўжо недафілосаф,
калі ж філосаф — то недапаэт.

Раней у выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда” выпусціла ў кніжнай серыі “Брукаванка” кнігі Юрыя ГуменюкаСяргея Патаранскага, Янкі Лайкова і Віктара Слінкі.