Аўтары “Трызубу і Пагоні” і “Сармату” ў Познані 21 чэрвеня

Сустрэчай у Познані 21 чэрвеня працягваецца тур аўтараў медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” Кацярыны Ваданосавай, Васіля Калача і Алеся Кіркевіча.

Увесну дыскусія-выстава “Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага” з поспехам прайшла ў Варшаве, Лодзі, Кракаве і Быдгашчы. 20 чэрвеня сустрэча пройдзе ва Ўроцлаве, наступны прыпынак 21-га — Познань.

Што такое шляхта? Як і за кім “панове” ваявалі? Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? Як выхоўвалі дзяцей? Як зараблялі грошы? Пагаворым пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і – спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе – міф?..

Падчас дыскусіі чакаецца не толькі шчырая гутарка пра жыццё старабеларускай шляхты, але і дэманстрацыя рэканструяваных зброі і адзення часоў ВКЛ.

Уваход вольны

Час: субота 21 чэрвеня, 15:00
Адрас: Познань
Fundacja Dom Książki, ul. Gwarna 13a

Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.