Сустрэчай ва Ўроцлаве 20 чэрвеня распачынаецца новы тур аўтараў медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” Кацярыны Ваданосавай, Васіля Калача і Алеся Кіркевіча.
Увесну дыскусія-выстава “Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага” з поспехам прайшла ў Варшаве, Лодзі, Кракаве і Быдгашчы. Наступны прыпынак — Уроцлаў.

Што такое шляхта? Як і за кім “панове” ваявалі? Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? Як выхоўвалі дзяцей? Як зараблялі грошы? Пагаворым пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і – спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе – міф?..
Падчас дыскусіі чакаецца не толькі шчырая гутарка пра жыццё старабеларускай шляхты, але і дэманстрацыя рэканструяваных зброі і адзення часоў ВКЛ.
Уваход вольны.
Час: субота 20 чэрвеня, 15:00
Адрас:
Dolnośląska Biblioteka Publiczna. im. Tadeusza Mikulskiego we Wrocławiu, Rynek 58. Sala 35
Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.






