18 чэрвеня прэзентуюць даследаванне пра беларускіх калгаснікаў

18 чэрвеня ў межах IV Беларуска-польскага форуму імя Рамана Скірмунта ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскай даследчыцы Ганны Энгелькінг“Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў”.

Кніга стала вынікам шматгадовых этнаграфічных палявых даследаванняў, праведзеных у 1993—2011 гадах, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі. У яе аснове — сотні размоў польскіх этнографаў з жыхарамі вёсак Заходняй і Усходняй Беларусі. Аналізуючы аповеды пра траўматычны досвед калектывізацыі, вайны і атэізацыі, аўтарка рэканструюе асноўныя складнікі ідэнтычнасці беларускіх калгаснікаў — працу на зямлі і веру ў Бога. Па-польску кнігай пабачыла свет яшчэ ў 2013 годзе і вось цяпер з’явіўся пераклад на беларускую мову.

На прэзентацыі выступіць сама аўтарка Ганна Энгелькінг з Інстытута славістыкі ПАН, а таксама госці: Катажына Вашчыньска (Варшаўскі ўніверсітэт) і Аляксандр Смалянчук (Інстытут славістыкі ПАН). Мадэратар: Аляксей Ластоўскі (Беларускі інстытут публічнай гісторыі)

18 чэрвеня
17.00
Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта
(sala nr 254, ul. Dobra 56/66)