1 красавіка а 17 гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы “Музей – гэта мы!”, прысвечанай 45-гадоваму юбілею дзейнасці Літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Запрашаюцца ўсе, хто жадае пазнаёміцца з цікавымі экспанатамі і гісторыяй установы.
Музей адкрыўся 1 красавіка 1981 году. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і плённаму ўзаемадзеянню са сваякамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, аматарамі-энтузіястамі за сваю 45-гадовую гісторыю музейныя фонды папоўніліся самымі разнастайнымі артэфактамі, а сам музей зрабіўся галоўнай установай па захаванні культурнай спадчыны, звязанай з Максімам Багдановічам. Музейная скарбніца на сёння складае больш за 22 000 музейных прадметаў.
Экспазіцыю можна будзе пабачыць да сярэдзіны ліпеня.

Пачатак у 17:00
Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а






