Паэты выступяць на адкрыцці помніка “Змагарам за Беларусь” у Гданьску

21 сакавіка ў Гданьску пройдзе адкрыццё і ўрачыстае асвячэнне памятнага Крыжа “Змагарам за вольную і незалежную Беларусь”. З гэтай нагоды ў Абляцкім Цэнтры Культуры і адукацыі выступяць літаратары Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава і Андрэй Хадановіч.

Вечар з назвай “Беларускім нацыянальным героям” аздобіць не толькі беларуская паэзія, удзел у мерапрыемстве возьме кампазітарка і флейтыстка Мая Міро-Вісьнеўска (Maja Miro-Wiśniewska).

Падзея пачнецца у 14 гадзін на Гарнізонным могільніку ў Гданьску (за вакзалам PKS, што па вуліцы генерала Дамброўскага, 2), куды запрашае таварыства “Хатка”.

Пазней святкаванне ўгодкаў БНР у Гданьску працягнецца ўласна музыкай і літаратурай.
Пачатак у 17:00 па адрасе: Абляцкі Цэнтр Культуры і Адукацыі, Гданьск, вул. Эльжбетаньская 9-10.