У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі ўкраінскага аўтара і ваяра Максыма “Далі” Крыўцова “Крык на тэрыконе” ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла вершы перакладчыца Воля Франко.
Максым “Далі” Крыўцоў — адзін з галоўных галасоў сучаснай украінскай паэзіі, ён загінуў на фронце ў студзені 2024 году, абараняючы родную Украіну.
Ілюстрацыю да кнігі зрабіла мастачка Вольга Пранкевіч.
Навінку “Крык на тэрыконе” можна будзе знайсці 20—22 сакавіка на калектыўным стэндзе hochroth Verlag на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы.






