У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку анталогія эсэ “Іду да вас, людзі”, прысвечаная тэме суседства. У кнізе сабраныя тэксты васямнаццаці аўтарак, якія жывуць як у Беларусі, такі за яе межамі. З прычыны бяспекі некаторыя аўтаркі публікуюцца пад псеўданімамі.
“Пра што анталогія агулам? Пра тое, як мы пачуваемся сярод людзей іншых культур альбо падобных да нас. Пра тое, як мы бачым адно аднога і ўзаемаўплываем. Пра тое, што даведваемся пра культуру зносін і побыту дзякуючы суседству. Пра тое, як у адлюстраванні іншых бачым сваю беларускую ідэнтычнасць”, — тлумачаць у выдавецтве.
Суседзі ў кнізе — гэта тыя, з кім дзеліш лесвічную клетку, пакой лагернага барака, прастору бомбасховішча, раку або стагоддзі супольнай гісторыі.
Спіс аўтарак: Ева Вежнавец, Юля Арцёмава, Таня Арцімовіч, Тафіля Багач, Віка Біран, Ліна Брык, Вольга Валошкіна, Стэфа Лісоўская, Наста Захарэвіч, Югася Каляда, Зараслава Камінская, Марыя Лапо, Мілана Лявіцкая, Марыя Пархімчык, Ксенія Май, Юлія Чарняўская, Вольга Шпарага, Ганна Янкута. Укладальніца анталогіі — Алена Казлова.
Кнігу можна набыць, напрыклад, тут ці тут, а таксама ў шэрагу іншых месцаў (гл. спіс ад выдавецтва “Пфляўмбаўм”).
фота з фэйсбуку выдавецтва






