Кніжка для дзяцей, якую можна чытаць у вадзе

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла адмысловая кніга для самых маленькіх “Бобрык, які любіць ваду” — кніжка-цацка, з якой можна купацца. Верш напісаў Андрэй Скурко, а прыдумала гісторыю і праілюстравала Дарына Харытончык.

“Бобрык, які любіць ваду” — кароткая мілая гісторыя пра зубастага бобрыка і яго сяброў бусліка і выдру, якія бавяцца ў рацэ. Бо вада — найлепшая забава: можна купацца, плюхацца, глядзець на рыбак, а цяпер — яшчэ і чытаць у вадзе кніжку!гаворыцца ў апісанні да кніжкі.

“Акей, вы не любіце, калі нехта называецца першым у нейкай тэме — але такой кніжкі па-беларуску сапраўды яшчэ не выпускалі!” — каментуюць выхад навінкі выдаўцы ў сацсетках і дадаюць, што ў Нью-Ёрку ў краме @litarkabooks кніжка ўжо прадаецца, а ў Польшчу толькі-толькі прыплыла і пакуль будзе ісці мытнае афармленне, на сайце gutenbergpublisher.eu дзейнічае спецыяльная цана.

У выдавецтве таксама патлумачылі, што ідэя выпусціць такую кніжку належыць беларусцы Марыне са Злучаных Штатаў, а выдавецтва Gutenberg Publisher дапамагло рэалізаваць праект.