Дзяржава адмовіла ў падтрымцы часопісу “Вясёлка”

Дзяржаўнага фінансавання на наступны год пазбаўлены дзіцячы часопіс “Вясёлка”, які выдаецца з 1957 году. На сёння гэта ў краіне фактычна адзінае беларускамоўнае дзіцячае выданне для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, піша “Еўрарадыё”.

Спіс выданняў, якія атрымаюць дзяржпадтрымку, зацверджаны пастановай Савета міністраў № 685 ад 28 лістапада 2025 году. У пераліку згадваецца 21 афіцыйнае выданне. Агулам яны атрымаюць 7,4 мільёна рублёў — такая сума была закладзеная ў праекце бюджэту Беларусі на наступны год.

Як звяртае ўвагу БАЖ, замест дзіцячага часопіса “Вясёлка” дзяржаўнае фінансаванне атрымае часопіс “Роднае слова” — штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Загалоўнае фота “Будзьма”