У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга паэзіі Віктара Жыбуля ў перакладзе на нямецкую мову. Зборнік называецца “Muränenröhrling”, што па-беларуску можна перадаць як “Мурэна-грыб”.
Пераклады зрабіў Томас Вайлер, вядомы сярод іншага як перакладчык “Сабак Эўропы” Альгерда Бахарэвіча. Ілюстрацыю да кнігі намаляваў сын аўтара Кастусь Жыбуль.
“Цудоўна, што кніга выходзіць у Берліне падчас працы тут Кангрэсу даследчыкаў Беларусі. У мяне будзе магчымасць гарачыя асобнікі перадаць у рукі аўтарам, якія звычайна жывуць далёка”, — дзеліцца навіной выдавец Дзмітры Строцаў.
Летась у берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выходзіла кніга новых вершаў Віктара Жыбуля з назвай “Аранжавае”.