Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад рамана Шчэпана Твардаха “Нуль” у перакладзе на беларускую мову ў кастрычніку. Арыгінал пабачыў свет па-польску ў лютым 2025 году. Пераклала навінку Кацярына Маціеўская.
“Шчэпан Твардах разрывае шаблоны, прымушае задумацца і развітацца са зручнымі ілюзіямі і стэрэатыпамі. Наколькі важныя, наколькі жорсткія ў сваёй праўдзе тэксты ён піша”, — каментуюць анонс у выдавецтве.
“«Нуль» — гэта кніга пра сапраўдную вайну, але апісаныя ў ёй героі і падзеі — выдуманыя, бо мусяць такімі быць, каб я мог расказаць пра гэтую вайну як мага больш праўдзіва. (…) Супадзенні што да рэальных людзей, падзей і вайсковых аддзяленняў могуць, але не абавязаныя быць выпадковымі”, — так выказваецца пра свой твор сам аўтар.
Продажы пачнуцца ў канцы кастрычніка. Арыгінальнае польскае выданне выйшла ў лютым 2025 года.



