Праз 10 гадоў перавыдалі “Калевалу” ў перакладзе Якуба Лапаткі

Выдавецтва “Папуры” перавыдала карэла-фінскі эпас “Калевала” ў перакладзе лінгвіста і пісьменніка Якуба Лапаткі, які за гэтую працу быў узнагароджаны фінляндскай прэміяй “Эпас”. Таксама Якуб Лапатка стаў першым лаўрэатам перакладчыцкай Прэміі імя Карласа Шэрмана.

Упершыню “Калевала” па-беларуску выйшла ў лістападзе ў выдавецтве Змітра Коласа у 2015 годзе. На адрозненне ад шэрагу іншых перакладаў эпасу на замежныя мовы пераклад на беларускую быў зроблены непасрэдна з арыгіналу і выдатна перадае ўсе ягоныя адметнасці: і мову, і інтанацыю, і вобразны свет.

Якуб Лапатка яшчэ ў школьныя гады прыязджаў у Карэлію да сваякоў, дзе вывучыў карэльскую мову, што далей паспрыяла вывучэнню і фінскай мовы.

Нешта падобнае да «Калевалы» можна скласці і з беларускіх казак. Падабраць у іх парадак, пералажыць, магчыма, у вершы і звязаць адным героем, якім-небудзь кавалём, ці што… Народ жа вечны, вечнае яго мастацтва, вечныя і творцы песні і казкі. У такім перакананні ўмацоўвала мяне «Калевала»”, — так пісаў Якуб Колас пасля знаёмствам з карэла-фінскім эпасам.

Купіць кнігу можна ў менскіх кнігарнях і, напрыклад, праз сайт Oz.by.