Выйшла з друку грунтоўная кніга твораў Рыгора Родчанкі “Случчыне”. У том, які можна набыць у “Акадэмічнай кнізе” (Менск, пр. Незалежнасці, 72), увайшлі вершы, нарысы, успаміны, пераклады і многае іншае.
Рыгор Родчанка (1929—1994) — педагог, краязнавец, фалькларыст, пісьменнік. Прапанаваную чытачам кнігу склалі яго краязнаўчыя нарысы, артыкулы, успаміны пра ўдзел у парызанскай барацьбе з германскімі акупантамі ў Вялікую Айчынную вайну, вершы, фальклорныя матэрыялы, пераклады на беларускую мову твораў расейскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Многія творы і ўсе пісьмы да яго друкуюцца ўпершыню. Шэраг матэрыялаў для публікацыі прадставіў сын Рыгора Родчанкі — Вадзім Рыгоравіч Родчанка.
Рыгор Родчанка аўтар кніг “Случчына старасвецкая”, “Старэйшая школа Беларусі”, “Альберт Абуховіч-Бандылі”, напісаў шмат кніг, матэрыялаў у прэсу пра Слуцк і Случчыну. Збіраў па вёсках народныя спевы, шукаў патрэбную інфармацыю па архівах, гутарыў са старажыламі.