У новы літаратурны сезон — з “Апострафам”

Рэдакцыя літаратурнага альманаха “Апостраф” і фонд “Камунікат” (Беласток) звяртаюцца да беларускіх аўтараў і аўтарак з прапановай дасылаць свае творы.

“Апостраф” друкуе найлепшую сучасную прозу, паэзію, эсэістыку, пераклады, літаратурную крытыку, тэксты пра гісторыю ды мастацтва Беларусі і не толькі.

На цяперашні момант выйшла тры выпускі альманаха, рыхтуецца да друку чацверты. Галоўнае патрабаванне да твораў — іх мастацкая якасць.

Тэксты можна дасылаць на адрас: bellit.info@gmail.com.