У верасні ў Вільні пройдзе тыдзень беларускай культуры

З 1 па 7 верасня Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) запрашае на Тыдзень беларускай культуры.

“Сем дзён мастацтва, музыкі, літаратуры і творчасці! Паглыбімся ў беларускую культуру праз адмысловую выставу, майстар-класы, жывую музыку і інтарактыўныя расторы“, — пішуць арганізатары падзеяў.

Што ў праграме?

Увесь тыдзень (01-07.09.)
Выстава “Літаратурны мапінг Вільні і Менску”
Мапы, гісторыі, “вакенцы”, якія можна адчыняць, архіўныя фота і інтарактывы.

Аўторак (02.09.)
Філасофскі салон
Дзіцячы творчы майстар-клас “Мая краіна мары — Беларусь”

Серада (03.09.)
Творчы майстар-клас для дарослых “Маё імя ў трох алфавітах”

Чацвер (04.09.)
Імерсіўная прастора “Мой дом там, дзе сэрца”
Творчы майстар-клас “Тут я пачуваюся дома”

Субота (06.09.)
Камерны вечар беларускай і еўрапейскай класічнай музыкі
(Камерная атмасфера, свечкі, гарбата і жывая музыка)

Нядзеля (07.09.)
Дзень адчыненых дзвярэй
Можна сустрэцца з камандай і даведацца, з якімі выклікамі змагаецца музей і якія планы мае на будучыню.

Уваход вольны (але данаты на падтрымку музея вітаюцца)