У Віцебску выйшла манаграфія, прысвечаная Кітабу Хасяневіча

У выдавецтве Віцебскага дзяржаўна ўніверсітэта імя П. М. Машэрава пабачыла свет манаграфія беларускага мовазнаўца Віктара Несцяровіча “Мірадж-намэ” з Кітаба Абрагіма Хасяневіча (1832)”

У грунтоўнай навуковай працы прыводзіцца беларускамоўны варыянт асманскага рэлігійнага твору у кірылічнай транслітарацыі. Таксама пададзены пераклад на сучасную беларускую мову, даецца характарыстыка пісьма, правапісу і мовы гэтага тэксту.

Кнігу можна набыць у Менску ў кнігарні “Акадэмічная кніга”.

Загалоўнае фота bsu.by