Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. Спіс папоўніўся зборам беларускай паэзіі ў перакладах на расейскую мову, а таксама творамі Місімы, Паланюка ды Сарокіна.
Асаблівую ўвагу выклікае кніга “Вот они, а вот мы. Белорусская поэзия и стихи солидарности. Составитель В. Коркунов”, якая пабачыла свет у 2021 годзе ў Расеі.
У анатацыі гаворыцца, што кнігу склалі вершы сучасных беларускіх паэтаў у арыгіналах і перакладах, а таксама тэксты салідарнасці, якія публікаваліся на партале “полутона” (паўтоны) у жніўні 2020 году на знак падтрымкі пратэсных падзеяў у краіне. Марафон #поэтыбеларуси цягнуўся тры тыдні, ягоныя вынікі (26 беларускіх аўтараў/-ак, 8 перакладчыкаў/-ыц, 4 паэты/-кі з Ураіны і Ізраілю) — прадтсаўленыя ў гэтай кнізе. Складальнік — Уладзімір Каркуноў.
“Цікава, што ў ім [спісе] апынулася і адна кніжка паэзіі, пра якую мала хто ведае — зборнік беларускай паэзіі ў расейскіх перакладах і вершаў салідарнасьці “Вот они, а вот мы” (2021). Назву ёй даў радок майго верша, напісанага ў жніўні 20-га, а сам гэты верш надрукаваны ў зборніку ў перакладзе Генадзя Канеўскага“, — пракаментаваў навіну ў фэйсбуку пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.
Сярод іншага ў кнізе ёсць вершы Вальжыны Морт, Вольгі Гапеевай, Астапа Слывіньскага, Андрэя Хадановіча, Юлі Цімафеевай, Дзмітрыя Строцава і многіх іншых беларускіх літаратараў.
Агулам у спіс дадалі 31 кнігу, піша “Рэформ”, у тым ліку “Таемную гісторыю” Доны Тарт, “Жыццё на продаж” Юкіа Місімы, “Нявідку” Чака Паланюка, “Трыццатае каханне Марыны” Уладзіміра Сарокіна, “Семя жадання” Энтані Бёрджэса
