Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, якая праводзіць конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, абвясціла пераможцаў трэцяга сезону. На разгляд прымаліся рукапісы ў трох катэгорыях: “Дзіцячая і падлеткавая кніга”, “Нон-фікш і дакументальная проза” і “Масавыя жанры”.
Такім чынам, пераможцамі “Шуфлядкі” 2025 году сталі:
Намінацыя “Дзіцячая і падлеткавая кніга”
Юрый Мамчыц “Год чараўніцтва”
За стварэнне казачнага свету, небанальнасць сюжэту, нечаканы фінал і прадуманую кампазіцыю.
Намінацыя “Нон-фікшн”
Алесь Яфімаў “Лімінальнасць”
За спробу знайсці і асэнсаваць сябе ў гісторыі Беларусі на мяжы стагоддзяў.
Намінацыя “Масавыя жанры”
Сіняя Пушча (псеўданім) “Матылькі” і “Пагарэлец”
За сэнсоўнае мастацкае выказванне ў падтрымку разнастайнасці свету і ўменне стварыць гарманічны сюжэт.
Экспертнае журы прызнала гэтыя творы арганічна звязанымі і рэкамендавала выдаць абодва адной кнігай.
Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне будзе адбывацца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.
Таксама арганізатары конкурсу дзеляцца вынікамі чытацкага галасавання, якое прайшло ў двух намінацыях:
- Намінацыя “Дзіцячая і падлеткавая кніга”: Алеся Казка “Серпікі і таямніцы выкрадання”
- Намінацыя “Масавыя жанры”: Сіняя Пушча “Матылькі”


Пераможцы чытацкага галасавання атрымаюць магчымасць выдаць свой тэкст электронным выданнем (на ўмовах тэндару). З улікам сітуацыі перамогі Сіняй Пушчы ў двух галасаваннях, Аргкамітэт абмяркуе з аўтарам(-кай) найлепшы варыянт для тэндара рукапісаў.
Bellit.info далучаецца да віншаванняў пераможцам!