Алесь Сьнег выдаў дэбютны паэтычны зборнік

Выйшаў з друку дэбютны паэтычны зборнік Алеся Сьнега з назвай “Гэта не пра нас”. Кнігу склалі найлепшыя вершы напісаныя з 2012 году.

Тэксты кнігі — нібы вывернутая схаваную скрыню з даўнімі паперкамі, у якіх апісаныя даты, падзеі, людзі. Зборнік упрыгожаны кветкавымі матывамі — як на вокладцы, так і ва ўсёй айдэнтыцы кнігі. Аўтар гаворыць, што некаторыя чытачы атрымаюць кнігу з засушанай кветкай — своеасаблівым міні-гербарыем, увасабленнем роднага поля, якое хтось, магчыма, забыўся, але якое памятае кожнага.

Алесь Сьнег характарызуе сваю паэзію як “эма-стыль” — не столькі праз эстэтыку адпаведнай субкультуры, колькі праз шчырасць і глыбокую эмацыйную ўцягнутасць у кожны радок. Пасля змагання з сіндромам самазванца і страхамі першай кнігі, гэты зборнік урэшце
пабачыць свет такім, якім ён быў створаны, без цэнзуры ўласных эмоцыяў і сумневаў.


Замовіць кнігу пакуль можна праз адмысловую форму па спасылцы. Трохі пазней кніга мае з’явіцца ў кнігарнях.