Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа абвяшчае флэшмоб “Паэт ЯК…”, прымеркаваны да міжнароднага Дня паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка.
Ініцыятары заклікаюць удзельнікаў выбраць улюбёны верш Якуба Коласа, выразна прачытаць яго і загрузіць відэа гэтага працэсу ў інстаграм. Адзначыць у допісе акаўнт музея і дадаць хэштэг #паэтЯК.
Супрацоўнікі музея ўважліва паглядзяць усе відэа і адзначаць аўтараў найлепшых адмысловымі музейнымі падарункамі.
Вы можаце адаслаць відэа 21 сакавіка цягам усяго дня: з 00.01 да 23.59
