Штогадовы літаратурны конкурс “Экслібрыс”, якія арганізуе Міжнародны саюз пісьменнікаў, сёлета прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага “Буквара”, які быў першай кнігай для некалькіх пакаленняў беларусаў.
Конкурс прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя так і паэтычныя.

Сёлетні конкурс асаблівы тым, што ўзрост удзельнікаў не абмежаваны. Пераможцы конкурсу рукапісаў “Экслібрыс” атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.
Дэдлайн падачы твораў — 1 кастрычніка 2025 году
Падаць тэкст: bellit.info@gmail.com (у тэме ліста пазначыць — “Экслібрыс 2025“)