Пісьменнік і фатограф Аляксандр Веледзімовіч выпусціў электронную кнігу “Цень лета” (“Тень лета”), у якую ўвайшлі тры гісторыі пра дзяцінства ў Віцебску канца 90-х гадоў XX стагоддзя.
“Сборы в детский сад под Black Sabbath, апельсиновые жвачки, советские песни, мечты о приставке «Денди», школьные разборки и детский страх быть не таким, как все”, — сцісла апісвае змест анатацыя на сайце Books.apple.com, дзе можна купіць навінку ў электронным фармаце.
Аўтар, выпускнік “Школы маладога пісьменніка” пры Саюзе пісьменнікаў, нагадвае ў сацыяльных сетках, што апавяданні ўпершыню публікаваліся ў часопісе беларускім часопісе “Монолог” у 2018 годзе.

