Другі нумар альманаха “Апостраф” ужо можна купіць

Фонд “Камунікат” выдаў другі нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. У другім выпуску чытачоў чакаюць новыя вершы Уладзіміра Арлова, апавяданні Віктара Казько, аповесць Міхася Зізюка, пераклады паэзіі Сітаса Гяды з літоўскай ад Ціхана Чарнякевіча і многае іншае на 360-ці старонках.

Прыводзім поўны змест для азнаямлення.

ПРОЗА

Віктар Казько. Адвечная песня. Апавяданні.
Леанід Дранько-Майсюк. Лёнчэй. Апавяданне.
Міхась Зізюк. Скачок з парашутам. Аповесць.
Анатоль Бароўскі. Княгіняў у палон не бяруць. Урывак з аповесці “Віцень”.
Юры Несцярэнка. Пад сузор’ем Вікінга. Тры аповеды.
Уладзімір Сцяпан. Вясковы дэкамерон. Аповеды.
Давід Шульман. Казкі Старога Барысава. Апавяданні.

ПАЭЗІЯ

Уладзімер Арлоў. Без цябе. Вершы і балада.
Антаніна Хатэнка. Сцежкаю птахавай. Вершы.
Валянціна Аксак. У жыце згубіцца. Вершы.
Зміцер Вішнёў. Кінакадры. Вершы.
Сяргей Ваганаў. Пра святло і цень. Вершы.
Дар’я Мацеша. Прастора звыклай самоты. Вершы.
Валеры Герасімаў. Вось вы мне кажаце… Вершы.

ДЭБЮТ

Любава Юркевіч. Развагі 18+.

ПЕРАКЛАДЫ

Сігітас Гяда. Пейзаж з вепруком. Вершы. Пераклад Ціхана Чарнякевіча

МАСТАЦТВА

Адам Глобус. Крук. Словы пра мастака Мікалая Крукава

АРХІВЫ

Гаўрыла Царык. “Давяраць памяці”. Успаміны чальца беларускага кружка ў Вільні ў перыяд 1910–1914 гадоў. Прадмова і падрыхтоўка да друку Алеся Пашкевіча.

ЭПІСТАЛЯРЫЙ

Янка Саламевіч. “Вось пакуль і ўсё…” Лісты да Сяргея Чыгрына. Падрыхтоўка да друку і каментары Сяргея Чыгрына.

ЭСЭ

Вольга Бабкова. Паштальён неба.
Уладзімір Ягоўдзік. Нарачанскі ветразь.

ДЗЁННІКІ

Міхась Мушынскі. “Помню многія сны, якія бачыў яшчэ ў дзяцінстве…” Падрыхтоўка тэксту і каментарыі Таццяны Мушынскай.
Уладзімір Мароз. Згадкі хутаранца.

ВЫТОКІ

Генадзь Лапацін. Варвара Грэцкая: “Пачытай мае песні… Ума набярэшся…” (Заканчэнне.)

ГЕДРОЙЦ

Рэцэнзіі сяброў журы прэміі імя Е. Гедройця-2023.

Сяргей Кавалёў. Беларускі Сізіф у люстры часу // Я.В. Цагліна да музея нацыянальнае памяці // Ніка Аніні. Японская кветка на беларускім полі // Ульяна Верына. Паміж бульбай і сакурай // Югася Каляда. Вужалкі, злыдні і мары пра экранізацыю: “Вольнеры. Прадвесце” Валера Гапеева // N.F. Пустазелле гісторыі і мёд рэфлексіі

Замовіць можна ў інтэрнэт-кнігарні Kamunikat.shop.

Першы нумар альманаха “Апостраф” выходзіў у жніўні 2024 году.